У сталіцы ўпершыню ладзілася сустрэча аматараў праванса

23 июня 2013

Дакрануцца да праванса, паслухаць яго і нават пакаштаваць. У сталіцы ўпершыню ладзілася сустрэча аматараў папулярнага еўрапейскага стылю. Яго натхняльнікам стала французская правінцыя. Сёння праванс пакрысе набірае вядомасць і ў нашай краіне. Яго прыхільнікі аддаюць перавагу простым, натуральным рэчам у інтэр'еры, наўмысна састараным. У колеры пераважае пастэльная гама, з яркімі акцэнтамі. Арганізатары праванскай імпрэзы плануюць праводзіць падобныя сустрэчы рэгулярна.