Сёння ў сталіцы свае казкі прэзентавала французская пісьменніца і тэрапеўт Анна Лазоўскі

5 февраля 2019

Творчасць, якая не толькі натхняе, нават лечыць. Сёння ў сталіцы свае казкі прэзентавала французская пісьменніца і тэрапеўт Анна Лазоўскі. У аснове яе твораў - гістарычныя падзеі, міфы і легенды. Узаемадзеянне з чытачамі аўтар дэманструе як арт-тэрапію. Да творчай сустрэчы далучыліся сталічныя школьнікі, якія вывучаюць французскую мову. Мерапрыемства для іх ператварылася ў лінгвістычны майстар-клас.

Анна Лазоўскі, пісьменніца (Францыя):
"Мне прыемна дзяліцца сваімі ведамі з юнымі чытачамі. Я лічу, што гэта вельмі важна, каб дзеці вучыліся на казках. Я бываю ў школах, бальніцах і кожная сустрэча - своеасаблівы сеанс медытацыі. Акрамя таго, у мяне славянскія карані і для меня было вельмі важна прыехаць менавіта ў Беларусь і пазнаёміцца з культурай вашай краіны".

Летась аўтар выпусціла кнігу пад назвай "Вакол Балтыкі", у якой сабрала славянскія, скандынаўскія і дацкія гісторыі.