У сталіцы Расіі прайшоў канцэрт "Оперныя галасы Беларусі"

22 апреля 2019

Манюшка, Солтан, Смольскі - беларуская музыка зноў загучала ў Маскве. У рамках III Міжнароднага фестывалю Дынары Аліевай "Opera Art" у сталіцы Расіі прайшоў канцэрт "Оперныя галасы Беларусі". Усё першае аддзяленне прысвечана толькі беларускім кампазітарам. Для гэтага нашаму суайчынніку тэнару Уладзіміру Дзмітруку прыйшлся за кароткія тэрміны вывучыць дзве арыі з вядомых твораў, бо ён ужо доўгі час жыве і працуе ў Расіі. А салістка Вялікага тэатра Анастасія Масквіна выканала партыі з опер "Сівая легенда" і "Дзікае паляванне караля Стаха". 

У другім аддзяленні прагучалі творы вядомых заходнееўрапейскіх аўтараў: Расіні, Пучыні, Вердзі. Фестываль Дынары Аліевай "Opera Art"  праходзіць у Маскве ўжо трэці раз і яго мэта - адкрыць публіцы прыгажосць оперных шэдэўраў опернага мастацтва розных краін.