У сталіцы праводзяць заняткі па капаэйры

12 марта 2018

У Мінску зараз можна пачуць рытмы барабанаў і партугальскую мову. У сталіцы праводзяць заняткі па капаэйры. Бразільскае баявое мастацтва з элементамі танца, акрабатыкі і гульні асвойваюць у сталічнай школе. Самыя эфектныя прыёмы - гэта «хвост ската» і «паўмесяц».

Людміла Шастак, кіраўнік школы капаэйры:

«ЮНЕСКА прызнала капаэйру нематэрыяльнай культурнай спадчынай. Чаму яна заваявала ўвесь свет? Таму што яна дасягальная для ўсіх . Гэта не мастацтва высокіх спаборніцтваў - у капаэйры ўвогуле спаборніцтваў не існуе, таму ёй можа займацца абсалютна кожны чалавек. У Бразіліі нават існуюць групы для дзяцей-інвалідаў і для сталых людзей».

Асноўныя прыёмы бою раскрылі гасцям падчас дня адкрытых дзвярэй. У Мінску такая школа існуе 14 гадоў.