У сталіцы прайшоў фестываль азіяцкай анімацыі

15 апреля 2013

Наш карэспандэнт Аляксандр Харавец на некалькі гадзін акунуўся ў свет японскіх мульцяшак.


Унікальная магчымасць трапіць у свет герояў любімай кнігі, анімэ, фільма або гульні з’явілася ва ўдзельнікаў і гледачоў штогадовага  беларускага фестывалю аматараў сучаснай японскай, карэйскай і кітайскай культуры і анімацыі «Аматэрасу-2013».


Каля трохсот удзельнікаў з усіх куткоў нашай краіны, Японіі і Карэі прыехалі ў сталіцу, каб усяго на некалькі гадзін стаць касплэем – персанажам любімага анімэ. Прычым не проста паказаць праўдзівы вобраз, але і пазмагацца за званне лепшага героя.


У звычайным жыцці Сяргей працуе кухарам і гатуе піцы. Упершыню сутыкнуўся з анімэ 6 гадоў таму і адразу захапіўся незвычайнай культурай азіяцкіх краін. Яшчэ ўчора ён выпякаў “4 сезоны”, а сёння  - забойцу драконаў.


Дарэчы, на касцюмы любімых анімацыйных персанажаў удзельнікі фестывалю не шкадавалі ні часу, ні грошай. Каб удыхнуць жыццё ў вось гэтую Hello, Kitty, Таццяна патраціла амаль паўгода і каля сямісот долараў ЗША.


У перакладзе з японскай Аматэрасу - вялікае бажаство, якое асвятляе  нябёсы і паказвае людзям шлях да самаразвіцця і творчай праявы. А значыць, гэты фестываль - яшчэ адзін крок да разгадкі чароўнага свету азіяцкіх краін.