У сталіцы абмяркавалі тэму развіцця вакальна-харавога мастацтва

15 октября 2014
Сёння ў сталіцы абмяркоўвалі тэму развіцця вакальна-харавога мастацтва, выхавання маладога пакалення лепшымі ўзорамі харавой культуры і падтрымкі прафесійных і аматарскіх калектываў. У Мінску сабраліся прадстаўнікі Савета міністраў, міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя і сацабароны, а таксама дэлегаты ад рэгіянальных улад і кіраўнікі вядучых калектываў. Гаварылі пра меры па вяртанні аўтарытэту харавога мастацтва.

Барыс Святлоў, Міністр культуры Беларусі: Сёння ў нас у краіне існуе цэлая сістэма харавых спеваў. Мы маем шэраг прафесійных и аматарскіх харавых калектываў, якія выконваюць харавыя творы. Па-другое, маем кадравую падрыхтоўку і на ўзроўні сярэдніх школ, і спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Але ўсё гэта патрабуе ўдасканальвання.

У сістэме прафесійнага вакальна-харавога мастацтва Беларусі сёння працуюць 9 харавых і 6 вакальных калектываў. У краіне дзейнічаюць больш за шэсць тысяч аматарскіх аб'яднанняў, сярод якіх і дзіцячыя.