У сталіцы да Бібліяночы далучыліся 8 устаноў

20 апреля 2018

Нечакана шматлюдна ў гэтыя хвіліны ў бібліятэках. Кнігасховішчы па ўсім свеце змянілі графік працы і прымаюць наведвальнікаў пасля заходу.

Гэта міжнародная акцыя - "Бібіліяноч". Яе мэта - папулярызацыя чытання. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі зараз ідзе маштабная забаўная праграма. Выставы, экскурсіі, гульні, трэнінгі, майстар-класы, і нават караоке. Так, сёння ў бібліятэках будзе гучна. Мерапрыемствы ахопліваюць не толькі чытальныя залы. У гэтыя хвіліны на агляднай пляцоўцы праходзіць open-air-канцэрт.

У сталіцы да Бібіліяночы далучыліся 8 устаноў. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.