У сталічным скверы Данілы Сердзіча сустрэліся 10 стагоддзяў гісторыі

5 сентября 2016

Мінск на выхадных адзначыў 949-ты дзень нараджэння. У сталічным скверы Данілы Сердзіча сустрэліся 10 стагоддзяў гісторыі ў рамках праграмы "Рыцарства ва ўсе часы". Бітвы, забавы шляхты і гусарскія дуэлі. Гледачам паказалі адразу тры значныя перыяды ў біяграфіі Мінска. Гасцей свята знаёмілі з сярэднявечнымі танцамі і навучалі фехтаванню і стральбе з лука.

Міхаіл Мілаванаў, арганізатар гістарычнага фестывалю "Рыцарства ва ўсе часы": "Мы шматлікія гады праводзім фестываль "Мінск старажытны". Як раз на 950-годдзе ён і адбудзецца. Гэта будзе шыкоўны і маштабны фестываль, там будуць турніры конныя, лучнікаў, усё па старажытных правілах. Сёння прыкладна тое ж самае, толькі ў міні-выглядзе".

Дзяцей запрашалі ўступіць у атрад Робін Гудаў і прыняць удзел у дуэлі лучнікаў. А для дарослых наладзілі баі на мяккіх мячах.