У сталічным парку Перамогі рэпетыцыя Прэзідэнцкага аркестра

16 сентября 2016

У сталічным парку Перамогі ў гэтыя хвіліны пачынаецца рэпетыцыя на адкрытым паветры! Так Прэзідэнцкі аркестр вырашыў правесці генеральны прагон праграмы "Беларускае золата". Прэм'ера адбудзецца ў лістападзе. Але сёння калектыў вырашыў разыграцца на фоне рэальнай залатой восені і ў рэжыме open air. Выступленне аркестр правядзе сумесна з папулярнай рок-групай "J:МОРС". І прама зараз мы з вамі можам пачуць першыя акорды рэпетыцыі. У парку Перамогі працуе наша здымачная група.

І на прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).