У сталічным Доме дружбы прайшоў французскі вечар

21 марта 2019

Музыка французскіх кампазітараў, парыжскія пейзажы, старадаўнія танцы і вершы. Праграма падрыхтаваная ў межах Міжнародных дзён франкафоніі, што праходзяць зараз у Беларусі. Фотавыставу пад назвай "Парыж - сталіца Францыі" прадставіла беларуская фотамастачка Юлія Некрашэвіч. На працягу многіх гадоў яна назірала за рэакцыяй людзей, якія наведваюць музеі, паркі і тэатры Францыі.

На вечары гучалі і творы вядомых французскіх кампазітараў Клода Дэбюсі і Поля дэ Сенвіля.