У Стоўбцах у Дзень ведаў выступіць ансамбль "Лявоначкі"

28 августа 2018

З верасня пачнуць працу гурткі па інтарэсах. Па традыцыі самыя папулярныя - спартыўныя секцыі і танцавальныя класы. У Стоўбцах у Дзень ведаў адбудуцца паказальныя выступленні ўзорнага ансамбля "Лявоначкі". Сёння гэта адзін з самых папулярных дзіцячых калектываў. Гэтым летам юныя танцоры прывезлі кубак міжнароднага фестывалю "Хваля ідэй", які прайшоў у Балгарыі.

Узорны ансамбль "Лявоначкі" існуе 38 гадоў. У рэпертуары некалькі соцень танцавальных нумароў, а часам і міні-спектакляў.