У Стакгольме пачаліся генеральныя рэпетыцыі другога паўфіналу "Еўрабачання"

11 мая 2016

Сёння ў Стакгольме пачаліся генеральныя рэпетыцыі другога паўфіналу "Еўрабачання". IVAN, прадстаўнік нашай краіны, выйдзе на сцэну пад пятым нумарам. Падрабязнасці сённяшняга закулісся з "Арэны Эрыксан Глоўб" раскажа наш спецыяльны карэспандэнт Яўген Перлін.

Графік Айвана не дае расслабіцца ні на хвіліну. Бясконцыя інтэрв'ю з журналістамі, пачынаючы ад нашых беларускіх калег і да прэсы з Аўстраліі і Кітая.

Айван пабываў у еўравёсцы - у каралеўскім садзе паміж алеямі сакуры стаіць вялікая сцэна. Беларус праспяваў сваю песню фанатам і купіў некалькі сувеніраў.

Зараз у Дэлегэйшн бабл - гэта зона персанальных грымёрак артыстаў - перапынак паміж дзвюма генеральнымі рэпетыцыямі. Гэта такія ж нумары, якія гледачы ўбачаць заўтра, праўда, з невялікімі тэхнічнымі паўзамі. Артысты разаграваюць звязкі і рыхтуюцца да вячэрняга прагону.

Адразу пасля "Панарамы" пачнецца другая рэпетыцыя: яе ўбачаць члены журы ў кожнай з краін другога паўфіналу і выставяць свае балы. Трансляцыю другога паўфіналу заўтра будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак у 22:00.