Студэнцкі хор Акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інесы Бадзякі - уладальніка гранда Прэзідэнта ў галіне культуры - на працягу года дасць 10 канцэртаў у розных установах адукацыі. Наступны пункт - музычнае вучылішча.
Адзначым, канцэрты "Скарбы беларускай харавой музыкі" дабрачынныя. Белдзяржакадэмія музыкі ўжо перадала сваю спецпрэмію Прэзідэнта Рэспубліканскаму рэабілітацыйнаму цэнтру для дзяцей-інвалідаў для набыцця інтэрактыўнай падлогі.













