У Старадарожскім раённым цэнтры рамёстваў праходзяць заняткі па ткацтве на кроснах для дзяцей і дарослых

3 апреля 2019

Нярэдка майстар-класы даюць народныя ўмеліцы, для якіх гэты промысел - штодзённая праца, а не толькі мастацтва. Яны дзеляцца  старадаўнімі  тэхнікамі вырабу паясоў, ручнікоў і іншых  даматканых  рэчаў. Да таго ж  майстры могуць растлумачыць і значэнне ўзораў, уласцівых толькі Старадарожскаму раёну.

Ткацтва - адзін з брэндаў Старадарожскага раёна. На працягу дзевятнаццаці гадоў ён збірае народных і заслужаных майстроў з усёй вобласці  на фестывалі "Матчыны кросны".