У Сафіі праходзіць афіцыйная цырымонія адкрыцця еўратыдня

17 ноября 2015

Урачыстасцям папярэднічалі рэпетыцыі і экскурсіі па сталіцы дзіцячага песеннага конкурсу. Сёння прадстаўнік ад Беларусі Руслан Асланаў наведаў Музей гісторыі горада.

Акрамя знаёмства з векавымі экспанатамі, дэлегатаў у прамым сэнсе завабілі ў свет аўтэнтыкі. Традыцыйныя балгарскія рамёствы ў дзеянні на сабе выпрабаваў і беларускі канкурсант. Руслан Асланаў асвоіў валенне шэрсці - адзіны спосаб дэкаратыўнага афармлення без выкарыстання тэхнічных сродкаў, а толькі з дапамогай вады і мыльнага раствору. Па балгарскай ружы ў колерах дзяржаўнага флага падарылі ўсім удзельнікам майстар-класаў, а таксама станцавалі народныя танцы.

Пасля майстар-класаў камандам з Арменіі, Албаніі, Балгарыі, Беларусі і Мальты прапанавалі сваімі рукамі зрабіць прэзентацыю сваёй краіны. Так, на карце нашай краіны з'явіліся размаляваныя ўручную Брэсцкая крэпасць, Нацыянальная бібліятэка, Вялікі тэатр.