У Швецыі з поспехам прадэманстраваны патэнцыял беларускай fashion-індустрыі

20 июня 2019

У Швецыі з поспехам прадэманстраваны патэнцыял беларускай fashion-індустрыі, прычым як у сферы дызайну, так і ў  галіне вытворчасці тканіны. У Стакгольме напярэдадні старту II Еўрапейскіх гульняў у пасольстве Беларусі ў Швецыі адбыўся прыём, дзе была паказана калекцыя з новай лінейкі элітных палотнаў флагмана нацыянальнай тэкстыльнай індустрыі - "Камволь". Адзенне было створана вядомым беларускім дызайнерам, стваральнікам формы нацыянальнай алімпійскай зборнай для Гульняў у Пхёнчхане Людмілай Лабковай сумесна з італьянскімі мадэльерамі. Акрамя таго, на дэфіле паказалі лепшыя калекцыі маладых дызайнераў - пераможцаў фестывалю-конкурсу "Млын моды - 2019".