У Шклоўскім раёне адкрываецца фестываль "Александрыя збірае сяброў"

11 июля 2020
У Шклоўскім раёне адкрываецца самы душэўны фестываль лета "Александрыя збірае сяброў". Гандлёвыя рады, канцэртныя пляцоўкі, вялікая забаўная праграма, а яшчэ цырк шапіто, фуд-корты - і ўсё гэта свята музыкі, народнага мастацтва, адпачынку для ўсёй сям'і. Ужо працуюць падворкі, рамеснікі. Гасцей чакае канцэрт зорак эстрады і лепшых народных калектываў. Упрыгожваннем фестывалю стане рэспубліканскі турнір па паўэрліфтынгу і фінал конкурсу "Уладар сяла". А ўвечар на галоўнай сцэне фестывалю адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам сусветных зорак эстрады. Завершыцца першы дзень свята феерверкам.