У Паўночнай вежы Гальшанскага замка рыхтуюць экспазіцыю

17 июля 2020
Сёння на кожным з паверхаў вежы - рэстаўрацыйныя работы. Тут выявілі нервюры - гістарычныя рэльефы на зводах - і жывапіс 17 стагоддзя. Малюнкі "раскрываюць" і нададуць ім больш яркі колер. Хутка тут з'явіцца камін з гербам Сапегаў, партрэты шляхетнага роду і знойдзеныя пры раскопках артэфакты. Самі руіны працягваюць прыводзіць у парадак праз кіта-канцэпцыю. Фрагментарна пакінуць аўтэнтычную цэглу, дзесьці дададуць свежы мур. І канструкцыі  для падтрымкі фасадаў. У найбліжэйшыя месяцы тэрыторыю дапоўніць інфраструктура. А менавіта - візіт-цэнтр, ужо гатовы каркас для будынка. Тут можна будзе заказаць экскурсію і выпіць кубачак кавы.