У верасні Мінск сустрэне новае цыркавое шоу братоў Запашных

14 апреля 2015

На “Мінск-Арэне” наведвальнікаў чакае ўнікальнае шоу з удзелам розных экзатычных жывёлін. У якасці прэзентацыі свайго новага праекта падрыхтавалі забаўны квэст, удзельнікамі якога сталі журналісты. Па ўмовах гульні, разам з Эдгардам Запашным прадстаўнікі розных СМІ збіраюць назву шоу па літарах на розных пляцоўках. 

Наталля Кузьміцкая таксама паўдзельнічала.

Вось гэта маленькая машына - насамрэч робат. Інжынер з Мінска Максім Масальскі самастойна напісаў для яе праграму і сабраў усе неабходныя мікрасхемы.

Дасягненні секцыі робататэхнікі і аўтамадэльнага спорту сёння прадэманстравалі і ўдзельнікам прэс-туру, арганізаванага ў падтрымку новага праекта братоў Запашных.

У якасці прызентацыі свайго новага цыркавога шоу браты Запашныя падрыхтавалі сапраўдны квэст. Яго ўдзельнікі, згодна з умовамі гульні, будуць збіраць назву шоу па літарах. Першае выпрабаванне – спаборніцтва на багах.

Нягледзячы на пераменлівае надвор’е, аўтаспаборніцтва адбылося - першы склад назвы цыркавога шоу сабраны. Далей група рушылася на майстар-клас па футбольным фрыстайле. За новыя літары з камандай Запашных спаборнічала моладзевая зборная БАТЭ.

Акрамя прапаганды здаровага ладу жыцця і прэзентацыі новага шоу, знакамітыя артысты распачалі і некалькі дабрачынных акцый. Новае цыркавое шоу, якое адбудзецца ў верасні на “Мінск-Арэне”, змогуць наведаць дзеці з дамоў-інтэрнатаў, сіроты і інваліды.