У Ратамцы прайшоў штогадовы Міжнародны фестываль агню

22 августа 2015

Запалілі ва ўсіх сэнсах - у Ратамцы прайшоў штогадовы Міжнародны фестываль агню. Утаймавальнікі вогненнай стыхіі з чатырох краін свету амаль дзве гадзіны дэманстравалі свае самыя небяспечныя нумары. Яны глыталі полымя, запальвалі сваё адзенне і нават дыхалі полымем. Усяго для шоу спатрэбілася амаль сто літраў паліва.

Фестываль агню ў Беларусі ладзіцца ўжо чацвёрты год запар.