У рамках кніжнай выставы адбылася прэзентацыя еўравізійнай манаграфіі

6 февраля 2019

Гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". У глянцы штогадовыя еўраньюс, біяграфія ўдзельнікаў песеннага конкурсу ў Мінску і летапіс поспехаў прадстаўнікоў Беларусі. Пра закадравае жыццё дзіцячага "Еўрабачання" распавялі і самі прадстаўнікі нашай краіны на песенным конкурсе: Даніэль Ястрэмскі, Хелена Мерааі, Руслан Асланаў.

Зараз каманда Белтэлерадыёкампаніі вядзе актыўную падрыхтоўку фіналу нацыянальнага адбору на дарослае "Еўрабачанне". У мінулым праслухоўванне і жараб'ёўка. Падрабязнасці з закулісся праекта, а таксама першыя эмоцыі і непадрыхтаваныя каментарыі ўдзельнікаў - у дзённіках "Eurovision 2019. Вынікі тыдня". Глядзіце ў гэтую нядзелю ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".