У рамках кніжнай выставы вызначылі пераможцаў у 14 намінацыях конкурсу "Мастацтва кнігі"

8 февраля 2019

У сталіцы працягвае сваю працу 26-я Міжнародная кніжная выстава. Сёння ў конкурсе "Мастацтва кнігі", які прайшоў у рамках форуму, вызначылі пераможцаў у 14 намінацыях. Гэта адно з найстарэйшых нацыянальных творчых спаборніцтваў - літаратурнае першынство праводзіцца 58-ы раз. "Вялікі залаты фаліянт" у "Вялікага гістарычнага атласа Беларусі" - 4-томнае выданне абышло больш як паўтары сотні канкурэнтаў. Сёлета заяўкі на ўдзел падалі каля 40 арганізацый. Намінанты - гэта лепшыя выдавецкія праекты, якія сталі падзеяй у айчынным кнігавыдаўніцтве за 2018 год. Сярод тамоў пераважала тэма малой радзімы. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца памятным знакам-сімвалам "Залаты фаліянт" і дыпломамі Міністэрства інфармацыі.