У. Пракапцоў: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі перажывае эпоху адраджэння.

15 апреля 2016

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі перажывае эпоху адраджэння. Так лічыць яго кіраўнік Уладзімір Пракапцоў. Сёння наведвальнікам адкрыты не толькі экспазіцыйныя залы, але і майстэрні рэстаўратараў. Да 2019-га года завершыцца будаўніцтва музейнага квартала. Тады ж установа культуры адзначыць сваё 80-годдзе. А зараз музей актыўна рыхтуецца да выставы "Суверэнная Беларусь вачамі мастакоў".

Уладзімір Пракапцоў, гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі:

"Гэта набытыя музеем за 25 гадоў мастацкія творы, якія будуць прадстаўлены на выставе праз два месяцы. Яна пачне працаваць у пачатку чэрвеня. На ёй будуць сабраныя каля 80 твораў. Таксама мы плануем выставу беларускіх мастакоў у Нацыянальным музеі Кітая. Там будуць прапанаваны 60 твораў. Рыхтуемся да выставы нашых ікон у музеі Ватыкана".

Самымі папулярнымі выставамі за мінулы час сталі "Мастакі Парыжскай школы з Беларусі", а таксама "10 стагоддзяў мастацтва Беларусі". Падрабязнасці аб развіцці музея шукайце ў раздзеле "Анлайн-канферэнцыя" на сайце tvr.by.