У продаж паступіць чарговая партыя білетаў на "Еўрабачанне"

29 апреля 2017

Новая хваля білетаў на "Еўрабачанне"! У продаж паступіць чарговая партыя квіткоў на галоўнае музычнае шоу Еўропы. Прычым гэтыя - асабліва каштоўныя і жаданыя для прыхільнікаў конкурсу - гэта пропуск у фанзону і на самыя блізкія месцы да сцэны. Дарэчы, на гэты момант прададзена 33 000 білетаў на ўсе шоу і рэпетыцыі "Еўрабачання". 

Трансляваць паўфіналы і фінал з Кіева будуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт tvr.by. Беларускія ўдзельнікі NaviBand выйдуць на сцэну 11 мая пад 14-м нумарам. Каменціраваць Міжнародны конкурс песні будзе журналіст Агенцтва тэленавін мой калега Яўген Перлін.