У Прэзідэнцкай бібліятэцы выставілі рэдкія фатаграфіі

22 июля 2016

У віртуальнай выставе сваё адлюстраванне знайшла рэтраспектыва радавога гнязда Радзівілаў. Ад чорна-белых гравюр да сучасных здымкаў замка. Здымкі зробленыя фатографамі магнацкага роду. Таксама ў электронным выглядзе зараз даступныя і больш за сто выданняў, пераведзеныя ў лічбавы фармат, якія раней знаходзіліся ў замкавай бібліятэцы Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў.

А ўжо зусім хутка віртуальная выстава пра гісторыю Нясвіжскага замка адправіцца па школах і ўніверсітэтах Беларусі.