У дні перад Раством асаблівую ўвагу вернікаў прыцягвае Салігорскі кафедральны сабор

5 января 2018

Гэтымі днямі асаблівую ўвагу вернікаў прыцягвае Салігорскі кафедральны сабор, асвячоны ў гонар Раства Хрыстова. Так, напярэдадні здымачная група Агенцтва тэленавін адной з першых пабывала на богаслужэнні ў дзень памяці свяціцеля Пятра Маскоўскага. Праваслаўнае свята супала з не менш памятнай для беларускай царквы датай, а менавіта з трэцяй гадавінай пасвячэння епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія, які асабіста правёў урачыстую літургію. Павіншаваць епіскапа сабраліся як прадстаўнікі духавенства, так і жыхары горада.

Антоній, епіскап Слуцкі і Салігорскі: "На ступень епіскапства нельга прэтэндаваць, яе ніхто не можа заслугоўваць, епіскапа абіраюць. Так благаславілі беларускія епіскапы, благаславіў Патрыярх, таму я прыняў жэрабя, і нада мной здзейснілася хіратонія. Я ведаў аб тым, што тут, у гэтых краях, Праваслаўная царква квітнее, тут ёсць выдатныя свяшчэннікі, і для мяне было асабліва трапятліва мець тытул слуцкага епіскапа".

Кафедральны сабор Раства Хрыстова ў горадзе Салігорску асвяцілі ў лістападзе. Комплекс будынкаў прыходу ўзводзіўся на працягу 2 дзесяцігоддзяў.