Напярэдадні кінафестывалю "Лістапад" стартаваў праект-пралог

3 ноября 2015

Напярэдадні XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" стартаваў праект-пралог або фестываль у фестывалі. Гэта міні-форум мультыплікацыі для дарослых. Ён адкрыўся ў сталічным кінатэатры "Піянер". Фільмы вытворчасці пяці краін, у тым ліку Ізраіля, Аўстраліі, Францыі, прапануюць самыя розныя жанры (ад коміксаў да трылера) і цэлую палітру анімацыйных тэхнік.

Сёння ў анімацыйным паказе мультфільм Чарльза Бернса "Страх цемры". У гэтым праекце аб'ядналіся лепшыя мастакі коміксаў, каб увасобіць на экране гісторыю пра монстраў, якіх кожны чалавек прыдумвае сабе сам.