У праваслаўных храмах сёння ўшаноўваюць святых Кірылу і Мяфодзія

24 мая 2016

Роўнаапостальныя асветнікі, вядомыя яшчэ як "салунскія браты", напрыканцы 9 стагоддзя стварылі сістэму стараславянскай азбукі і мовы.

Такім чынам, багатая візантыйская цывілізацыя стала даступнай і зразумелай для ўсіх славян, якія адкрылі для сябе магчымасць чытаць Святое пісанне, богаслужэбныя кнігі не па-грэчаску, а па-стараславянску, на кірыліцы, і фарміраваць сваю самабытную культуру.

Дзень славянскага пісьменства і культуры як афіцыйнае свята ў Беларусі адзначаюць роўна 30 гадоў. Сёння ва ўсіх праваслаўных храмах праходзяць святочныя богаслужэнні. У Мінску паводле традыцыі вось ужо 20 год запар з Свята-Духава кафедральнага сабора арганізуюць вялікі Хрэсны ход у Гарадзішча, да месца першага праваслаўнага храма Беларусі.

Кніжныя асабліва каштоўныя помнікі на царкоўнаславянскай мове сёння захоўваюцца ў некаторых праваслаўных храмах Беларусі, у Нацыянальнай бібліятэцы і царкоўна-археалагічным музеі Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах.