У пасёлку Нарач адбыўся фестываль класічнай музыкі "У Шэметава ў Шастаковічаў"

22 июля 2019

У Мядзелскім раёне ў пасёлку Нарач адбыўся 4-ты фестываль класічнай музыкі "У Шэметава ў Шастаковічаў". Месца правядзення музычнага форуму невыпадкова: прадзед найвялікшага кампазітара XX стагоддзя Дзмітрыя Шастаковіча родам з Шэметава. Нагадаем, тут з ініцыятывы беларускай дыяспары ў Францыі ў 2016 годзе адбыўся першы канцэрт, які перарос ужо ў штогадовы музычны фестываль. Разам з таленавітымі беларускімі выканаўцамі ў канцэртных праграмах удзельнічаюць вядомыя замежныя музыканты.

Адзначым, фестываль праходзіў адразу на некалькіх пляцоўках: апроч Шэметава, яшчэ і ў Нарачы. Паколькі праект не камерцыйны, а культурны, уваход на канцэрты быў бясплатным.