У Польшчы завяршыўся трэці міжнародны фестываль беларускай культуры

5 августа 2013

Гэта адзін з самых маштабных форумаў у Беластоцкім краі, які прадстаўляе творчасць беларусаў замежжа. У Падляскім ваяводстве беларускія песні сёлета спявалі каля 10 000 чалавек. У лепшых традыцыях нашай культуры на польскай сцэне выступалі ансамбль Белтэлерадыёкампаніі Бяседа, музычныя калектывы Харошкі, Неруш, Раскоша.


Традыцыйныя арганізатары песенна-культурнага беларускага форуму ў Польшчы - музычная група Прымакі і, вядома ж, нашы землякі - этнічныя беларусы, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы.