У Полацку прагучалі "Страсці па Матфею" Баха

28 апреля 2015

Акадэмічны хор і сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі  далі канцэрт пад скляпеннямі Сафійскага cобора. Сумесны беларуска-эстонскі праект стаў яшчэ адной падзеяй міжнароднага фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі.  Аркестрам Белтэлерадыёкампаніі дырыжыраваў Эркі Пехк з Эстоніі. Ён увайшоў у лік шасці лепшых дырыжораў на міжнародным конкурсе ў французскім горадзе Безансон. 

Музычны калектыў Белтэлерадыёкампаніі працуе не толькі са знакамітымі артыстамі і музыкантамі. Творы маладых аўтараў - выпускнікоў Беларускай акадэміі мастацтваў - хутка прагучаць у выкананні аркестра.