Апоўдні пачнецца жараб'ёўка нацыянальнага адбору на дзіцячае Еўрабачанне

14 августа 2014
Сёння стане вядомы парадак выступлення ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на дзіцячае Еўрабачанне. Ужо апоўдні пачнецца жараб'ёўка для 10 юных выканаўцаў. Яны выберуць сабе нумары, пад якімі выступяць 29 жніўня ў вялікім шоу. Гледачы змогуць убачыць яго ў прамым эфіры тэлеканалаў Беларусь 1 і Беларусь 24. Менавіта там і стане вядомы прадстаўнік нашай краіны на дзіцячым Еўрабачанні, якое пройдзе ў лістападзе на Мальце.