У падмаскоўным парку "Патрыёт" адкрыўся музей "Дарога памяці"

23 июня 2020
Унікальныя экспанаты з Брэсцкай крэпасці выставілі ў новым музеі ў Падмаскоўі. Цэгла з падвалаў цытадэлі, а таксама загад № 1 "Аб арганізацыі абароны фарпоста" ў чэрвені 1941. Даўжыня новага комплексу "Дарога памяці" - 1418 крокаў. Менавіта столькі дзён і начэй доўжылася Вялікая Айчынная вайна. Галерэя складаецца з 35 залаў. Кожная  прысвечана адной з важных падзей: блакада Ленінграда, бітва за Маскву, партызанскі рух, гісторыя авіяпалка "Нармандыя-Нёман". Асобная зала аддадзена абароне Брэсцкай крэпасці.

Андрэй Любчыкаў, навуковы супрацоўнік цэнтральнага музея Узброеных сіл Расіі: "Загад № 1, які прадугледжваў прарыў часткі нашых ужо акружаных байцоў з крэпасці на злучэнне з асноўнымі часткамі арміі. На жаль, ён быў няўдалы. Многія загінулі, а частка байцоў адступіла да крэпасці. І толькі пры разборы завалаў пасля вайны быў знойдзены цудам ацалелы фрагмент палявой сумкі, у ёй знаходзіўся гэты загад. І ён вельмі дапамог даследчыкам, якія займаюцца гісторыяй крэпасці, раскрыць цёмныя плямы самой абароны".

У музеі захоўваецца больш за 100 адзінак савецкай зброі

Сярод іх  маўзер Людмілы Паўлічэнкі. Гэта знакамітая жанчына снайпер, якая асабіста знішчыла 309 салдат і афіцэраў праціўніка. Таксама ў экспазіцыі ёсць кіцель і чаравікі Гітлера, глобус Мусаліні. Тут сабраны і віртуальны архіў удзельнікаў вайны з усіх былых савецкіх рэспублік.