У павільёне "Беларусьфільма" збіраюць сцэну нацадбору на "Еўрабачанне-2020"

24 февраля 2020
Тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі пачала мантаж сцэны нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне". Сёлета шоу пройдзе ў самым вялікім здымачным павільёне нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" агульнай плошчай на тысячу квадратных метраў. 

Фінальнае шоу разгорнецца на 1000 кв.м

Мантаж праходзіць у некалькі этапаў. Ужо ўсталявалі каркас сцэны, з дапамогай дынамічных лябёдак падвесілі светлавыя фермы, сабралі святлодыёдную падлогу і размясцілі LED-экраны. Працаваць на шоу будзе кожны квадратны метр. Кабінет журы з панарамным аглядам таксама размесціцца на падмостках. Амаль удвая павялічылася не толькі рабочая плошча, але і колькасць святла на шоу - чатыры сотні светлавых прыбораў. У кожнага з фіналістаў будзе індывідуальны сцэнарый асвятлення і відэакантэнту. Работы па ўзвядзенні неабходнай інфраструктуры для шоу працягваюцца. Сёння ўвечар у канкурсантаў пройдзе першае знаёмства са сцэнай. 

Фінал нацадбору на "Еўрабачанне-2020" адбудзецца 28 лютага


Віртуальны варыянт праекта ў стане поўнай гатовасці зараз на вашых экранах. Фінал нацыянальнага адбору пройдзе ў пятніцу, 28 лютага, у 22:00. Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".