У парку Перамогі вечарам выступіць "Хор Турэцкага"

8 мая 2018

У парку Перамогі сёння ў 19:00 мінчане і госці сталіцы змогуць атрымаць асалоду ад выступлення "Хору Турэцкага" і калектыву "Сапрана" ў рамках акцыі "Песні Перамогі". Выканаўцы прыбылі ў Мінск уначы і ўжо паспелі наведаць праграму "Добрай раніцы, Беларусь!". Салісты прывезлі ў нашу сталіцу свой гістарычны марафон пад назвай "Песні Перамогі". Праект зарадзіўся тры гады таму. Яго прэзентацыя адбылася на Паклоннай гары ў Маскве. За гэты час калектыў з поспехам выканаў праграму ў многіх гарадах свету, сярод якіх Парыж, Любляна і Вена.

У "Хоры Турэцкага" і "Сапрана" працуюць выхадцы з нашай краіны. Яны ўжо рыхтуюць для гледачоў музычнай падарунак - хіт з залатой калекцыі беларускай песні. Уваход на святочны канцэрт у парку Перамогі свабодны.