У Парыжы прайшла прэм'ера фільма "Брэсцкая крэпасць"

6 мая 2015

У Парыжы ў пярэдадзень Дня Перамогі прайшла прэм'ера фільма "Брэсцкая крэпасць". Напярэдадні ў расійскім пасольстве па ініцыятыве Мінска прайшоў урачысты прыём паслоў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Таджыкістана, Туркменістана і Казахстана. Публіцы прапанавалі кінапраект Саюзнай дзяржавы мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць".

Сёння ў Ле-Буржэ пройдзе ўскладанне кветак да помніка лётчыкам авіяпалка "Нармандыя-Нёман", а пазней - мемарыяльная цырымонія ў гонар удзельнікаў французскага супраціўлення.