У Парыжы адкрылася выстава "Спадчына Беларусі"

5 июля 2016

У Парыжы да Дня Незалежнасці Беларусі адкрылася выстава Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча "Спадчына Беларусі". 30 шырокафарматных прац упрыгожылі дыппрадстаўніцтва Беларусі. Унікальныя помнікі беларускай архітэктуры ўжо выклікалі цікавасць у французскай публікі.

Цікавасць да нашай краіны з кожным годам толькі павялічваецца. Францыя - у ліку лідараў па колькасці падарожнікаў, якія наведалі Беларусь. За 2015 у нашай краіне пабывалі больш як 14 тысяч французскіх турыстаў.

Экспазіцыя "Спадчына Беларусі" будзе праходзіць ў Парыжы да канца года.