У памяць пра генія айчыннай музычнай культуры

26 января 2018

15 гадоў без песняра. 26 студзеня 2003 года не стала Уладзіміра Мулявіна.

Народны артыст СССР - стваральнік легендарнага ансамбля "Песняры" - памёр праз восем месяцаў пасля аўтакатастрофы. Выдатны музыкант да апошняга змагаўся за жыццё, праходзіў інтэнсіўны курс рэабілітацыі. І ўсё ж сэрца любімага песняра не вытрымала. Мулявіна пахавалі на Усходніх могілках Мінска. У горадзе, дзе шмат гадоў ён жыў і працаваў. Сёння, у дзень памяці артыста, прыйшлі яго дзеці, блізкія сябры і прыхільнікі.

Глыбу Мулявіна ўвекавечылі ў граніце да яго юбілею ў 2006 годзе.