У Алімпійскім палацы Тбілісі праходзіць рэпетыцыя адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання"

24 ноября 2017

Гэтымі хвілінамі ў Алімпійскім палацы ў Тбілісі праходзіць рэпетыцыя адкрыцця дзіцячага "Еўрабачання-2017". Беларуская канкурсантка Хелена Мерааі разам з удзельнікамі з 15 краін выконвае загалоўную кампазіцыю тэлешоу.

А ўжо ў 7 вечара стартуе галасаванне на афіцыйным сайце дзіцячага "Еўрабачання". Упершыню ў гісторыі  мы зможам падтрымаць свайго ж канкурсанта. Давайце разам прывядзем Хелену Мерааі да перамогі!