У Наваполацку адбыўся маштабны рок-фестываль

2 сентября 2013

Выдатны гук, мора святла і бясконцы музычны драйв


У Наваполацку адбыўся маштабны рок-фестываль. На цэлых сем гадзін галоўная плошча горада нафтахімікаў была аддадзеная беларускім музыкантам і іх прыхільнікам. Канцэрт арганізаваны наваполацкай гарадской арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання Белая Русь у рамках акцыі Музычныя вечары Белай Русі. Гэта ўжо трэці па ліку рок-фестываль у Наваполацку. Сёлета ў праекце прынялі ўдзел больш за 20 рок-калектываў.


Рок-фестываль стаў падарункам гораду да Дня ведаў, бо Наваполацк - горад моладзі. Толькі студэнтаў тут вучыцца больш за 10 тысяч.