У Наваполацку прайшло свята страявой песні

4 мая 2018

Пераможныя маршы гучаць у Наваполацку. Напярэдадні Дня Перамогі ў культурнай сталіцы Беларусі прайшло традыцыйнае свята страявой песні. Удзел у аглядзе-конкурсе прынялі вучні школ горада і вайскоўцы Полацкага гарнізона. Каманды спаборнічалі на цэнтральнай плошчы, а ацэньвалі выступленне ветэраны і гараджане. Многія прыйшлі сем'ямі.

Вадзім Дзевятоўскі, старшыня наваполацкай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь": "Мы за тое, каб наша моладзь не забывала, якой цаной далася нам наша перамога. Якой цаной яны сёння могуць жыць пад мірным небам Беларусі. Я рады, што за дзевяць гадоў нашых маршаў Перамогі тысячы і тысячы маладых новапалачан вось так ішлі ў гонар ветэранаў".

Агляд страявой песні ў Наваполацку праходзіць па ініцыятыве гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Дружыны атрымліваюць неацэнны ўрок патрыятызму і падарункі.