У новым сезоне тэлеканал Беларусь 3 падрыхтаваў прэм'еры

28 августа 2014

Сёння ў Музеі гісторыі беларускага кіно прайшла прэзентацыя гэтых праграм з удзелам беларускіх акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і кінакрытыкаў. Сярод навінак і цыкл Старыя казкі. Ён прысвечаны знакамітым дзіцячым фільмам, якія былі знятыя на кінастудыі Беларусьфільм у розныя гады. Прыгоды Бураціна, Прададзены смех, Рыжы, сумленны, закаханы… У тым ліку і гэтыя карціны ўвойдуць у новы праект.


Людміла Перагудава, журналіст, сцэнарыст, галоўны рэдактар часопіса: Я вельмі рада, што калегі-тэлевізіёншчыкі звярнулі ўвагу на гэты брэнд. Зрабілі гэта вельмі своечасова. Гэты праект можна разглядаць як падарунак да будучага юбілею беларускага кіно. Для тых, хто не ведае або забыў, гавару, што 17 снежня гэтага года спаўняецца роўна 90 гадоў нашаму беларускаму кіно.


Першы выпуск Старых казак гледачы ўбачаць у эфіры Беларусь 3 ужо 7 верасня. Стваральнікі распавядуць пра фільм Корцік рэжысёра Мікалая Калініна і пакажуць саму кінастужку.