У Тыднi беларускай кухні прымуць удзел больш за паўсотню кафэ і рэстаранаў

22 октября 2018

Стравы з бульбы абавязкова ўвойдуць у меню Тыдня беларускай кухні, які сёння стартаваў у Мінску. Акцыю падтрымалі больш за паўсотню кафэ і рэстаранаў. Яны прыгатавалі па пяць страў па адзіным рэцэпце. Бульбяныя калдуны, салянка па-шляхецкі, печаны яблык. Кошт нацыянальных пачастункаў (незалежна ад класа ўстановы) аднолькавы - 31 рубель 50 капеек.

Гэта ўжо васямнаццаты Тыдзень беларускай кухні. За гэты час да гастранамічнага праекта далучыліся каля сотні кафэ і рэстаранаў. Некаторыя беларускія стравы засталіся ў пастаянным меню.