У Нацыянальнай школе прыгажосці ў Мінску далі Калядны модны паказ

30 декабря 2021

Элегантныя сукенкі і строгія касцюмы: у Нацыянальнай школе прыгажосці далі Калядны модны паказ. На подыуме зімовыя і святочныя калекцыі вядомых беларускіх брэндаў і брэндаў-пачаткоўцаў. А таксама вакальныя і харэаграфічныя нумары. Дарэчы, сёлета Christmas fashion show прайшло пад знакам адзінства народаў. У паказах разам з мадэлямі розных узростаў - дзеці паслоў і консулаў з Арменіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Сербіі. Такі праект, на думку арганізатараў, умацуе сяброўства і дапаможа лепш даведацца пра культуру і моду адно аднаго. 

Акрамя таго, для гасцей падрыхтавалі калядныя і навагоднія сусветныя хіты ад маладых музыкантаў і лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.