У Нацыянальнай бібліятэцы завяршыўся міжнародны круглы стол

6 сентября 2014
Міжнародны круглы стол быў прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Восьмы год запар ён збірае вядомых пісьменнікаў і навукоўцаў з розных краін свету. Вядучым круглага стала быў галоўны рэдактар газеты Звязда Алесь Карлюкевіч, які аб'явіў аб пачатку працы і даў слова першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Радзькову. Аўтары з Расіі, Казахстана, Азербайджана. Таджыкістана, Літвы і Чарнагорыі абмеркавалі праблемы і перспектывы развіцця нацыянальных літаратур, пытанні сучаснага кнігавыдаўніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва. Закрыццё круглага стала было адзначана прэзентацыяй альманаха Созвучие.