У Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся круглы стол з беларускімі і англійскімі даследчыкамі

10 февраля 2017

У Мінску працягвае працаваць Міжнародны кніжны кірмаш. Сёння ў рамках мерапрыемства адбыўся круглы стол з беларускімі і англійскімі даследчыкамі. У Нацыянальнай бібліятэцы гаварылі аб нашай спадчыне, якая знаходзіцца ў зборах Вялікабрытаніі. Там зараз захоўваецца самая вялікая ў Еўропе калекцыя беларускіх кніжных помнікаў. І дзейнічае адзін з галоўных навуковых і культурных цэнтраў Беларусі - бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

У рамках круглага стала прайшоў першы этап перамоў нашых і англійскіх спецыялістаў аб магчымым экспанаванні беларускіх кніжных помнікаў на радзіме.