У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася чацвёртая канферэнцыя праекта "Мінская ініцыятыва"

18 декабря 2017

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася чацвёртая канферэнцыя праекта "Мінская ініцыятыва". Форум сабраў літаратараў, перакладчыкаў, дзеячаў мастацтва з Расіі, Украіны і Беларусі. Гістарычна блізкія адна адной краіны падтрымліваюць культурныя сувязі і першы крок насустрач зрабілі менавіта ў Мінску: з 2014 года рэалізавана некалькі маштабных праектаў, напрыклад, мастацкі "Тры Сафіі". Маладыя майстры намалявалі Сафійскія саборы Полацка, Вялікага Ноўгарада і Кіева. Акрамя таго, да чацвёртай канферэнцыі выпушчаны другі альманах "Тэра паэтыка" - гэта кароткія празаічныя аповеды ад маладых аўтараў. Усе творы апублікаваныя на мове арыгінала.

"Мінская ініцыятыва" - гэта трохдзённы форум. Заўтра пройдзе семінар перакладчыкаў. У БДУ запланаваная сустрэча са студэнтамі, а таксама з Саюзам пісьменнікаў. У наступным годзе спіс тэм "Мінскай ініцыятывы" плануюць пашырыць і запрасіць экспертаў у галіне натуральных навук.