У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выстава Ісаака Левітана

1 сентября 2020
Да 160-годдзя з дня нараджэння Ісаака Левітана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі - выстава майстра пейзажу настрою. У зале дакументаў па мастацтве паказаныя рэпрадукцыі вядомых карцін Левітана, дакументы, успаміны сучаснікаў, артыкулы пра мастака і яго творчасць. "Бярозавы гай", "Восеньскі дзень. Сакольнікі", "Вячэрні звон" - усяго больш за 60 экспанатаў. Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюць больш як 250 розных матэрыялаў пра пейзажыста Ісаака Левітана.