У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся дыялог пісьменнікаў і спецыялістаў выдавецкай справы

3 сентября 2016

Развіццё нацыянальнага кнігавыдавецтва, пераклад твораў на замежныя мовы, электронны фармат чытання і, вядома ж, захаванне традыцыйнай кнігі.

Гэтыя тэмы сёння сталі галоўнымі ў Нацыянальнай бібліятэцы нашай краіны. Тут напярэдадні Дня пісьменства сабраліся пісьменнікі, публіцысты, паэты, спецыялісты выдавецкай справы з некалькіх краін свету. Таксама эксперты абмеркавалі асаблівы не толькі для нашай краіны юбілей, але і для ўсёй сусветнай культурнай супольнасці - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Яго славяне адзначаць ужо ў наступным годзе.

Абмеркавалі эксперты ў сталіцы і святкаванне Дня пісьменства. Сёлета шмат мерапрыемстваў абяцаюць прысвяціць самым маленькім і дзіцячай літаратуры.