У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паказалі ўсю гісторыю кітайскага кіно

17 мая 2016

Ад чорна-белага да каляровага, ад нямога да гукавога і ад плёнкі да лічбы - шлях кітайскага кінематографа за 111 гадоў існавання. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёння паказалі ўсю гісторыю кітайскага кіно. Ад яго зараджэння - тэатра ценяў - да сучаснага, фэставага ўзроўню. Выстава, экспанаты якой выкананыя ў традыцыйным для кітайскай культуры стылі, - у выглядзе скруткаў з спецыяльнай паперы ручнога вырабу на шаўковай падкладцы. На кожнай з прац - усе шляхі і этапы развіцця кінамастацтва Кітая.

Найбуйнейшы медыяхолдынг краіны - Белтэлерадыёкампанія да 111-годдзя кітайскага кінематографа паказвае прэм'еру - прыгодніцкі фільм "Паляўнічыя на скарбы". Гэта экранізацыя пятай кнігі аднаго з самых папулярных кніжных цыклаў сучаснага Кітая "Пачвары". Касавы збор стужкі склаў 250 мільёнаў долараў. Глядзіце ў эфіры "Беларусь 2" у чацвер 19 мая ў 22:30.